У Менску гарэў дзіцячы сад
1- 5.09.2014, 10:54
- 6,257
У памяшканні сталовай ясляў на праспекце Незалежнасці ў Менску адбыўся пажар.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.
«5 верасня ў гадзіну ночы ў цэнтр аператыўнага праўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС ад вартаўніка паступіла паведамленне аб пажары ў ДУА «Яслі-сад №296 г. Мінска» на першым паверсе двухпавярховага будынка па пр-т. Незалежнасці, 151а.
Пасля прыбыцця да месца выкліку варты ПАВЧ-8 паводле знешніх прыкметаў назіраўся дым сярэдняй канцэнтрацыі з вокнаў кухні на першым паверсе. Будынак двухпавярховы.
Падчас разведкі было ўстаноўлена, што ў памяшканні кухні, размешчанай на першым паверсе ў памяшканні каморы, адбылося загаранне маёмасці на плошчы 2 кв.м: лядоўні, вагаў электронных настольных, дзвярнога палатна. Эвакуацыя не праводзілася», - гаворыцца ў паведамленні.
У выніку пажару пашкоджаныя лядоўня, дзвярное палатно, закураны калідор на першым паверсе.
Прычына пажару высвятляецца, меркаваная - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі лядоўні).
Фота: МНС