4 траўня 2024, Субота, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO размесціць у Еўропе групу хуткага рэагавання для абароны ад РФ

7
NATO размесціць у Еўропе групу хуткага рэагавання для абароны ад РФ

У групу ўвойдуць сухапутныя, паветраныя і марскія вайсковыя сілы.

Генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн паведаміў на закрыцці саміту ва Уэльсе, што лідары альянсу зацвердзілі план стварэння сіл хуткага рэагавання ў барацьбе з пагрозай агрэсіі з боку Расеі, паведамляе «Карэспандэнт» са спасылкай на Associated Press.

Група будзе ўключаць некалькі тысяч жаўнераў з сухапутных войскаў, вайскова-марскіх і паветраных сіл, гатовых да разгортвання на працягу некалькіх дзён, удакладніў Расмусэн. Месцам дыслакацыі сіл выбралі Усходнюю Еўропу.

Генеральны сакратар заявіў, што новае вайсковае фармаванне будзе пасылаць выразны сігнал для патэнцыйных агрэсараў. «Варта вам толькі падумаць аб нападзе на аднаго саюзніка, і вы сутыкнецеся з усім альянсам», - сказаў ён.

Расмусэн заявіў, што група хуткага рэагавання забяспечыць NATO «пастаянную прысутнасць» ва Усходняй Еўропе. Краіны-сябры альянсу вылучаюць вайскоўцаў на ратацыйнай аснове.

Што датычна стасункаў з Расеяй, дык краіны-чальцы NATO на саміце не прымалі пастаноў аб адмове ад выканання палажэнняў асноватворнага акта Расея-NATO, сказаў генеральны сакратар. З ягоных слоў, наступны саміт NATO пройдзе ў Польшчы ў 2016 годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках