Сямён Сямёнчанка: Будзем ваяваць
44- 5.09.2014, 17:14
- 43,130
Камандзір батальёна «Данбас» заклікаў украінцаў рыхтавацца да абароны краіны.
Сямён Сямёнчанка пракаментаваў укладанне пагаднення паміж сепаратыстамі і ўладамі Украіны ў Менску. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Я не хачу гадаць, на якіх умовах складзенае перамір’е, - заявіў Сямён Сямёнчанка - Мне гэта не цікава. Я не хачу думаць, пойдуць яны далей ці атрымаюць дзяржаву ўнутры Украіны, якая фінансуецца намі ж. Не хачу думаць, праз які час яны палезуць далей і як гэта зробяць: ваенным ці палітычным шляхам. Усё гэта нецікава і не важна.
Важна, чаго хочам мы. Мы хочам моцнай Украіны? Тады ўстаём з канапы і ідзем у спартзалу. Ідзем на курсы парамедыкаў, вучымся страляць, збіраем рэчы для войска на восень і зіму. Замест чытання чарговага ляманту ў ФБ «каравул, нас злілі» - ідзем і ўваходзім у таварыства паляўнічых, патрыятычную арганізацыю, у батальён, партызанскі атрад ці войска.
Сябры, гэта гульня ў доўгую і мы з вамі яе ўдзельнікі. Не дайце ператварыць сябе ў гледачоў і ўсё будзе добра. Давайце рабіць, што павінны і няхай нам Бог дапамагае».
Нагадаем, сёння на перамовах кантактнай групы паміж прадстаўнікамі афіцыйнага Кіева, «ДНР» і «ЛНР» з удзелам АБСЕ ў Менску быў падпісаны пратакол аб спыненні агню на Данбасе з 18.00 пятніцы.