4 траўня 2024, Субота, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакуль у Менску ішлі перамовы, артылерыя РФ бамбавала Украіну

7
Пакуль у Менску ішлі перамовы, артылерыя РФ бамбавала Украіну

Паводле стану на 16:30 ля Марыупаля каля Шырокінага вайскоўцы Расеі працягвалі абстрэл пазіцый сіл АТА.

Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў вяшчальнік Інфармацыйная цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

Паводле ягоных слоў, прасоўвання расейскіх войскаў у бок Марыупаля не было. Сярод украінскіх вайскоўцаў ёсць параненыя, пакуль іх дастаўляюць у медыцынскія ўстановы Марыупаля ды іншых населеных пунктаў. На гэты момант інфармацыя аб колькасці страт удакладняецца.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Лысенка дадаў: "Цяпер сітуацыя каля Марыупаля стабілізаваная. Спробы ваеўнікоў выступіць у бок Марыупаля спыненыя".

Вайскоўцы Нацгвардыі і добраахвотніцкіх батальёнаў разам з Узброенымі сіламі надзейна трымалі абарону места.

З тэрыторыі Расеі з сістэмы "Град" ажыццёўлены абстрэл пазіцый украінскіх войскаў пад Макаравам і з устаноўкі "Смерч" – пад Ніжнім Мінчонкам Луганскай вобласці.

Расейцы таксама абстралялі пазіцыі і блок-посты ўкраінскіх вайскоўцаў у раёнах паселішчаў Станіца Луганская, Нікішына, Стукалава Балка.

Як вядома, ўдзень 5 верасня ў Менску кантактная група з удзелам Леаніда Кучмы, так званых "ДНР" і "ЛНР", а таксама АБСЕ падпісала пратакол аб спыненні агню на Данбасе з 18:00 у гэты ж дзень (паводле кіеўскага часу).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках