Намесніка старшыні Івацэвіцкага райвыканкама пасадзяць на чатыры гады
16- 5.09.2014, 20:45
- 13,901
Васіль Радкавец панясе пакаранне з адтэрміноўкай.
Крымінальную справу пракуратура Берасцейскай вобласці распачала больш за год таму. Першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Радкавец прычыніў шкоду шэрагу прадпрыемстваў у суме 5,7 мільёна рублёў, паведамляе БелТА.
І вось суд Івацэвіцкага раёна скончыў разгляд крымінальнай справы. Чыноўніка прызналі вінаватым ва ўчыненні злачынства паводле артыкулу "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае асобай, якая займае адказнае становішча".
Суд пастанавіў: панесці пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці. Васіль Радкавец пазбаўлены права чатыры гады займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
Выкананне пакарання адтэрмінаванае на тры гады, узятая падпіска аб нявыездзе.