7 траўня 2024, aўторак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Крапівенскім полі адзначылі юбілей Аршанскай бітвы

5
На Крапівенскім полі адзначылі юбілей Аршанскай бітвы

Удзельнікі ўрачыстасцяў ўсталявалі бел-чырвона-белыя сцягі, адбыўся малебен, які адслужыў айцец Леанід Акаловіч.

На святкаванне з Менска на аўтобусе прыехала больш за 20 чалавек, двойчы іх спынялі міліцыянты і папярэджвалі, каб аўтобус не заязджаў у Оршу пасля святкаванняў. Перад пачаткам мерапрыемства старшыня Крапівенскага сельсавета таксама папярэдзіў, каб тут не праводзілі палітычныя мерапрыемствы, пасля сябе прыбралі тэрыторыю і каб у суботу вечарам усе раз'ехаліся, паведамляе «Радыё Свабода».

Усяго ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 30 чалавек, сярод іх мастак Мікола Купава, гісторык Алесь Краўцэвіч, грамадская актывістка Ніна Багінская. Тут жа ўжо тыдзень знаходзіцца мастацкі пленэр, які праводзіць Алесь Пушкін. На тэрыторыі вакол крыжа расстаўлены мальберты, мастакі малююць Крапівенскае поле.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках