Тэрарысты 10 разоў за дзень парушылі замірэнне ў Данбасе
17- 6.09.2014, 21:24
- 18,109
Расея працягвае канцэнтрацыю войскаў на поўначы Крыму і ў кірунку Марыупаля.
Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Ўкраіны апублікавала актуальную карту баявых дзеянняў у Луганскай і Данецкай абласцях на 6 верасня. На карце АТА пазначаныя месцы, якія знаходзяцца пад кантролем украінскага войска, пункты сутыкненняў з сэпаратыстамі і расейскімі войскамі, а таксама кірункі ўдараў украінскіх вайскоўцаў.
Як паведамілі сёння ў прэс-цэнтры РНБА, учора пасля 18:00 сэпаратысты ўпершыню за апошнія тыдні спынілі абстрэлы жылых кварталаў у Данецку, піша «Корреспондент».
Паведамляецца, што на працягу мінулага дня прадстаўнікі незаконных узброеных фармаванняў учынілі 28 абстрэлаў пазіцый АТА, дзесяць з іх пасля абвяшчэння рэжыму спынення агню.
Так, у Луганскай вобласці з мінамётаў быў абстраляны блок-пост сіл АТА каля населенага пункта Залатое і з стралковай зброі - лагер вайскоўцаў каля Папаснага. У Данецкай вобласці з мінамётаў былі абстраляныя сілы АТА каля Краснагораўкі.
Таксама паведамляецца, што ўкраінскія вайскоўцы сарвалі спробу штурму Дэбальцава.
У РНБА падкрэслілі, што расейская старана працягвае канцэнтрацыю сіл на поўначы акупаванай паўвыспы Крым і таганрожска-марыупальскім кірунку.