30 красавiка 2024, aўторак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бой у Данецку: Тэрарысты спрабуюць захапіць аэрапорт

14

Баевікі распачалі спробу штурму аэрапорта - адзінага месца Данецка, якое дагэтуль застаецца пад кантролем украінскай арміі.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» мясцовае выданне «Остров».

«Данецкая раніца. З 6-ці ранку бой вакол аэрапорта. Выбухі і кулямётныя чэргі. Данецк, Кіеўскі раён. Залпы і падзенні ў раёне Пуцілаўка - Спартак», - гаворыцца ў паведамленні.

Пасля заключэння перамір'я ў Данецку было параўнальна ціха, піша Цензор.нет. У раёне Тэкстылішчыка некалькі разоў стралялі з мінамётаў, яшчэ ў розных раёнах горада чуліся стрэлы з аўтаматаў. Але гэтыя кароткія перастрэлкі, хутчэй за ўсё, былі маленькімі канфліктамі паміж тэрарыстамі - украінскіх войскаў у Данецку няма, толькі «ДНР». А вось сёння а 6-й раніцы разгарэўся сапраўдны бой вакол Данецкага аэрапорта. Спярша кароткі абстрэл, потым спроба штурму. Зараз чутныя выбухі і кулямётныя чэргі.

«На ўзлётную паласу кладзецца. Чуем на Кастрычніку. Толькі што у раёне Кастрычніцкім было вельмі гучна. Стральба вядзецца надалей» - паведамляюць мясцовыя жыхары.

Раней стала вядома аб парушэнні перамір'я пад Марыупалем. Расейскія «Грады» абстралялі наваколлі горада.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках