30 красавiка 2024, aўторак, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Кузніцы перайшла мяжу Беларусі ў пошуках грыбоў

15
Жыхарка Кузніцы перайшла мяжу Беларусі ў пошуках грыбоў

Беларускія памежнікі затрымалі польку, якая перайшла мяжу краіны.

Гэта адбылося на ўчастку мяжы ў раёне пераходу «Кузніца-Брузгі» 2 верасня. 62-гадовая жыхарка Кузніцы заблудзілася ў лесе і зайшла ў Беларусь на адлегласць некалькіх дзесяткаў метраў, паведаміла прэс-сакратарка Падляскага аддзялення польскай памежнай службы Катажына Здановіч. За ўчыненае парушэнне яе пакаралі штрафам у 500 злотых (блізу 150 даляраў). Дадому жанчына вярнулася пасля сустрэчы з памежнымі службамі абедзвюх краін, піша «Вячэрняя Гародня».

Катажына Здановіч звярнула ўвагу, што кожны год восенню павялічваецца колькасць людзей, асабліва грыбнікоў, якія выпадкова пераходзяць мяжу. Гэта прытым што ў непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай мяжы ўстаноўленыя спецыяльныя знакі з інфармацыяй аб забароне перасячэння мяжы ў неўстаноўленых месцах і забароне знаходжання ў памежнай зоне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках