30 красавiка 2024, aўторак, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малайзійскія экспэрты: Boeing быў збіты з тэрыторыі, падкантрольнай баевікам

41
Малайзійскія экспэрты: Boeing быў збіты з тэрыторыі, падкантрольнай баевікам

Самалёт быў збіты ракетай "зямля-паветра".

На думку малайзійскіх следчых, самалёт Boeing 777, знішчаны прарасейскімі тэрарыстамі 17 ліпеня, быў збіты ракетай "зямля-паветра", запушчанай з раёна, падкантрольнага баевікам, піша liga.net.

Пра гэта паведаміў на сумеснай канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Тоні Эбатам ягоны малайзійскі калега Наджыбам Разак, паведамляе The Wall Street Journal.

Са слоў Разака, следчыя цяпер працуюць над зборам доказаў для іх далейшай падачы ў суд. "Што нам трэба рабіць далей - гэта сабраць рэчавыя доказы, якія могуць быць пададзеныя ў суд, калі прыйдзе час, каб было даказана без ўсялякіх сумневаў, што самалёт быў збіты ракетай", - адзначыў прэм'ер-міністр Малайзіі.

Разак дадаў, што следчым спатрэбіцца яшчэ некалькі тыдняў для пошуку доказаў на месцы катастрофы збітага прарасейскімі тэрарыстамі авіялайнера перш, чым доказы будуць перададзеныя ў суд.

Раней Эбат і Разак дамовіліся аб неабходнасці адпраўкі следчых на месца трагедыі самалёта Boeing-777 у Данецкай вобласці.

Першая справаздача аб прычынах катастрофы самалёта будзе абнародаваная ў аўторак, 9 верасня, у Гаазе.

Нагадаем, у пачатку жніўня, прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ прыняў пастанову прыпыніць пошук целаў загінулых рэйса МН17, патлумачыўшы гэта абвастрэннем сітуацыі ў Данбасе. Рада бяспекі Нідэрландаў каардынуе працу міжнародных экспэртаў, якія спрабуюць высветліць прычыну катастрофы самалёта і апрацоўваюць звесткі бартавых самапісцаў.

Boeing-777 "малайзійскіх авіяліній", збіты 17 ліпеня ракетай у Данецкай вобласці, здзяйсняў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур. На ягоным борце знаходзіліся 298 чалавек, сярод іх 38 аўстралійцаў і 43 малайзійцы. Усе пасажыры і чальцы экіпажа загінулі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках