30 красавiка 2024, aўторак, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя вядомыя даўгабуды свету

6

Культавыя будынкі, якія будаваліся стагоддзямі.

Самыя вядомыя даўгабуды свету так ці інакш звязаныя з рэлігіяй. «Газета.Ru» распавядае пра пяць культавых збудаванняў, якія ўзводзіліся стагоддзямі.

1. Чычан-Іца (Мексіка)

Найстаражытным даўгабудам свету можна назваць ўзвядзенне паселішчаў плямёнаў майя ў Мексіцы. За палітычны і культурны цэнтр гэтай цывілізацыі ўважаўся горад Чычан-Іца. Паселішча заснавалі ў пачатку VII стагоддзя, свой горад майя выбудоўвалі амаль паўтысячы гадоў. Перш за ўсё былі ўзведзеныя аб'екты рэлігійнага культу.

Самае вядомае збудаванне комплексу - храм Кукулькана. Будынак уяўляе сабой дзевяціступенчатую піраміду вышынёй 24 метры. На кожным з бакоў піраміды размяшчаецца крутая лесвіца, якая вядзе ў невялікі храм з чатырма ўваходамі. У храме майя здзяйснялі ахвярапрынашэнні сваім багам.

2. Ангкор-Ват (Камбоджа)

Адно з найбуйнейшых калі-небудзь пабудаваных культавых збудаванняў - індуісцкі храмавы комплекс Ангкор-Ват у Камбоджы. Храм быў пабудаваны ў першай палове XII стагоддзя, працы для яго ўзвядзення вяліся каля 400 гадоў. У XV стагоддзі Ангкор-Ват перастаў выкарыстоўвацца, але ён намаляваны на сцягу і гербе Камбоджы.

3. Храм Святой Сям'і (Гішпанія)

Паспрабуйце знаёмых назваць самы вядомы даўгабуд свету - і многія з іх напэўна ўспомняць пра храм Святога Сямейства ў Барселоне. Збудаванне, якое стала адным з сімвалаў Гішпаніі, пачалі ўзводзіць у 1882 годзе. Яшчэ да пачатку будаўніцтва была прынятая пастанова, што фінансаванне вядзецца выключна за кошт ахвяраванняў, менавіта таму работы расцягнуліся больш чым на стагоддзе.

Храм быў асвячоны папам Бенедыктам XVI і прызнаны прыдатным для здзяйснення штодзённых набажэнстваў у лістападзе 2010 года. Пры гэтым само будаўніцтва яшчэ не завершанае: усе работы плануецца скончыць не раней 2026. У 2008-м група дзеячаў культуры Гішпаніі заклікала спыніць будаўніцтва храма: на іх думку, ад першапачатковага праекта Антоніа Гаўдзі мала што засталося, і сабор стаў ахвярай прыхамаці турыстычнай індустрыі.

4. Кёльнскі сабор (Нямеччына)

Не завершанае па гэты дзень таксама будаўніцтва Кёльнскага сабора ў Нямеччыне, але яго і не збіраюцца завяршаць. Існуе легенда, што архітэктар ніяк не мог выканаць чарцёж будучага сабора і заклікаў на дапамогу д'ябла. Сатана, як прынята ў такіх выпадках, запатрабаваў душу архітэктара, але быў падмануты. Каб адпомсціць, д'ябал наклаў праклён на сабор, паабяцаўшы, што Кёльн загіне, як толькі будаўніцтва храма завершыцца.

Жыхары Кёльна берагуць гэтую легенду і распавядаюць турыстам, што менавіта таму рэстаўрацыйныя працы ў саборы ніколі не спыняюцца. Будаваўся храм у два этапы - з 1248 да 1437 і з 1842 да 1880.

5. Дуома (Італія)

Міланскі кафедральны сабор Дуома ўзводзілі амаль 600 гадоў. Пачалося будаўніцтва ў 1386 годзе, завяршылася ў пачатку XIX стагоддзя па распараджэнні Напалеона I. Але некаторыя дэталі робяць да канца і ў другой палове XX стагоддзя. Дуома - пятая па велічыні царква свету.

Сабор прыцягвае аматараў архітэктуры з усяго свету: у Еўропе гэта адзіны гатычны сабор з белага мармуру. Папулярнасць збудавання сярод звычайных турыстаў рэзка вырасла пасля таго, як у тады яшчэ прэм'ер-міністра Італіі Сільвіё Берлусконі кінулі мініяцюрнай копіяй сабора.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках