5 траўня 2024, Нядзеля, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенская кампанія працаўладкоўвае бежанцаў з Украіны

3
Гарадзенская кампанія працаўладкоўвае бежанцаў з Украіны

Кампанія хутка зарыентавалася ў новых умовах на рынку працы.

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь прыняла больш за тры тысячы бежанцаў з Украіны. Раней ён падпісаў указ «Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь», які, у прыватнасці, спрашчае працэдуру прызначэння дзяржаўных дапамог грамадзянам Украіны, а таксама дазваляе забяспечыць часовае знаходжанне ў Беларусі ўкраінцам, права на атрыманне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі нароўні з непаўналетнімі беларусамі. Указ таксама вызваляе грамадзян Украіны ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на прыцягненне ў Беларусь замежнай рабочай сілы і спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў нашай краіне, піша «Блог Гародні».

У новай сітуацыі на рынку працы, калі ў рэгіён прыбывае досыць вялікая колькасць людзей без сур'ёзных патрабаванняў да ўмоў працы, хутка зарыентавалася гарадзенская кампанія, якая за 3 млн рублёў у месяц шукае для працы ў кафэ і краме кухараў, памочнікаў кухара, бармэна, афіцыянтаў , прадаўцоў. Пры гэтым да зарплаты прапануецца і пражыванне, што вельмі актуальна для жыхароў Украіны, у якіх у Гародні няма сваякоў.

Дарэчы, за лета больш за 700 грамадзян Украіны звярнуліся ў органы міграцыі Гарадзенскай вобласці. Украінцы, якія прыязджаюць, маюць розныя падставы для доўгатэрміновага легальнага пражывання або знаходжання на тэрыторыі вобласці. Сярод іх шмат тых, хто прыбыў да блізкіх сваякоў ці ў мэтах ўз'яднання сям'і, ёсць ураджэнцы Беларусі і нашчадкі беларусаў, вельмі многія прыязджаюць на працу.

У цэлым ва ўкраінцаў ёсць усе магчымасці для ўладкавання і атрымання работы на тэрыторыі вобласці. На сённяшні дзень у ваколіцах Гародні ў сферы АПК ёсць праца з надаваннем жылля і заробкам блізкім да «пяцьсот». На сайце камітэта працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Гарадзенскага аблвыканкама створаны асобны раздзел «Грамадзянам Украіны». Акрамя таго, у Гародні аб'яўлена акцыя збору сродкаў і прадметаў першай неабходнасці для ўкраінскіх грамадзян, якія прыбылі ў вобласць. Дабрачынная дапамога ад насельніцтва і арганізацый прымаецца ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Гародні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках