5 траўня 2024, Нядзеля, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцы ў Гародні другі раз за год зацвілі каштаны

6

Рэдкая прыродная з'ява, на жаль, выкліканая хваробай дрэў.

У цэнтры горада на дрэвах ужо з пажаўцелым лісцем з'явіліся маладыя суквецці. Такое ў Гародні сустракаецца кожны год, праўда, другі раз зацвітаюць дрэвы звычайна ў канцы восені. Але з году ў год тэрміны зрушваюцца, піша «Блог Гародні».

Біёлагі паведамілі, што каштаны расцвілі праз хваробу. У дрэвах навукоўцы знайшлі паразіта, каштанавую моль. Праз паразіта, дрэвы выпускаюць кветкі і новае лісце ў верасні, праз гэта каштаны яшчэ больш слабеюць. Гэта можа прывесці да гібелі дрэваў.

У Беларусі заражаныя дрэвы спілоўваюць, хоць не так даўно Гарадзенскі гарвыканкам занепакоіўся лёсам дрэў цэнтра горада.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках