5 траўня 2024, Нядзеля, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ адправіла ў Данбас 59 назіральнікаў

1
АБСЕ адправіла ў Данбас 59 назіральнікаў

Маніторынгавая місія пашырыла штат і збіраецца выкарыстоўваць беспілотнікі.

АБСЕ адправіла на Данбас дадаткова 59 назіральнікаў з досведам маніторынгу рэжыму спынення агню. Дадатковы кантроль павінен спрыяць эфектыўнай рэалізацыі пратаколу, падпісанага ў Менску 5 верасня, заявіў старшыня АБСЕ, прэзідэнт Швейцарыі Дыдзье Буркхальтэр. Пра гэта паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Буркхальтэр таксама адзначыў, што АБСЕ павялічыла вярбоўку назіральнікаў, якія хочуць паехаць на ўсход Украіны.

Ён дадаў, што маніторынгавая місія ўстанавіла механізмы пасярэдніцтва паміж бакамі канфлікту, каб уплываць на выпадкі парушэння спынення агню і іншыя інцыдэнты.

Таксама прадстаўнікі АБСЕ абмяркоўваюць магчымасць выкарыстання для маніторынгу сітуацыі на Данбасе беспілотных лятальных апаратаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках