5 траўня 2024, Нядзеля, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады падвысілі гадавы прагноз інфляцыі

6
Улады падвысілі гадавы прагноз інфляцыі

Афіцыйны прагноз інфляцыі перагледжаны - рост спажывецкіх коштаў у 2014 годзе чакаецца на ўзроўні 17,3%.

Пра гэта гаворыцца ў жнівеньскім нумары «Эканамічнага бюлетэня», які выдаецца Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Міністэрства эканомікі Беларусі. Раней гэты паказчык прагназаваўся на ўзроўні 11%, піша БелаПАН.

Пастанова павысіць прагнозны параметр была прынятая ўрадам у сувязі з невыкананнем першапачатковага прагнозу. Для дасягнення новага паказчыка, у разліках НДЭІ Мінэканомікі, сярэднямесячны рост спажывецкіх коштаў у другой палове года не павінен перавышаць 1,04%.

Нагадаем, у ліпені спажывецкія кошты на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі ў параўнанні з чэрвенем на 0,9%. З улікам дынамікі ў першай палове года інфляцыя за студзень-ліпень склала 11,1% і перавысіла ўстаноўлены ўрадам гадавы прагноз.

На думку спецыялістаў НДЭІ, асноўнае ўздзеянне на паскарэнне інфляцыі аказаў рост коштаў на харчовыя тавары і паслугі, «якія ў той ці іншай ступені падпадаюць пад дзяржаўнае рэгуляванне».

Як уважаюць эксперты інстытута Мінэканомікі, прыняцце ў першай палове года пастановы «аб адмене ўстанаўлення гранічных коштаў і пераходзе да свабоднага коштаўтварэння на мяса істотна павялічыла кошты на рынку харчавання і прывяло да паскарэння інфляцыі ў другім квартале, зрабіла відавочным невыкананне прагнознага параметра ўзроўня інфляцыі».

Паводле ацэнак НДЭІ, асноўныя рызыкі ўзмацнення інфляцыйных працэсаў у другой палове года «могуць быць звязаныя з дэвальвацыйнымі чаканнямі, рэальнай верагоднасцю зніжэння курсу нацыянальнай валюты вышэй, чым запланавана, а таксама ростам цэнаў у рэгуляваных групах тавараў і паслуг (прамое рэгуляванне, усталяванне новых акцызаў)».

Нагадаем, вясной Сусветны банк (СБ) прагназаваў, што гадавы паказчык інфляцыі ў Беларусі перавысіць 16%. Такі прагноз, адзначаў СБ, цалкам рэалістычны, асабліва калі адбудзецца запланаванае павышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі і працягнецца карэкціроўка абменнага курса.

У 2013 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 16,5%. У прагнозных дакументах на 2015 год ставіцца задача знізіць гэты паказчык да 12,5%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках