5 траўня 2024, Нядзеля, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з даменаў сацыяльнай сеткі «Вконтакте» заблакаваны

4
Адзін з даменаў сацыяльнай сеткі «Вконтакте» заблакаваны

Прычынай блакавання з'яўляецца адсутнасць дакументаў аб тым, хто з'яўляецца ўладальнікам сеткавага адрасу.

Дамен сацыяльнай сеткі «Вконтакте» vkontakte.ru заблакаваны. Прычынай блакавання з'яўляецца адсутнасць дакументаў аб тым, хто з'яўляецца ўладальнікам сеткавага адраса, паведаміў ІТАР-ТАСС дырэктар у сувязях з грамадскасцю Ru-Center Андрэй Вераб'ёў.

Прэс-сакратар сацыяльнай сеткі «Вконтакте» Георгій Лабушкін паведаміў у сваім Twitter, што дамен сацыяльнай сеткі vkontakte.ru заблакаваны праз збой у рэгістратара RU-Center, пры гэтым дамен vk.com працуе.

«Былі запытаныя дакументы што да рэгістрацыі, але кампанія не падала іх своечасова. «Вконтакте» падала дакументы толькі на наступны дзень пасля заканчэння тэрміну іх падачы, таму дэлегаванне дамена было знятае. Як толькі мы атрымалі дакументы - яно было адноўленае», - сказаў ён.

Ён дадаў, што дэлегаванне дамена было адноўлена а 10:50 паводле менскага часу. Паколькі гэты працэс патрабуе часу, некаторыя карыстальнікі маглі адчуваць цяжкасці пры доступе да рэсурсу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках