5 траўня 2024, Нядзеля, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія войскі пад Данецкам і Луганскам вялі баі з рэгулярным войскам РФ

13

Доказы гэтага сабраў украінскі журналіст.

Украіна адзін на адзін змагаецца з расейскім войскам. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" напісаў галоўны рэдактар выдання Цензор.нет Юрый Бутусаў.

"Чым ваююць" сепаратысты"? "Rebels" - "паўстанцы", называюць іх некаторыя заходнія СМІ? Вось гэтыя першыя чатыры скрыншоты рэдактар "Цензор.нет" зрабіў з рэпартажу "Лайфньюс" аб знішчэнні ўкраінскай калоны, якая прарывалася з Ілавайска, у раёне Старабешава Данецкай вобласці.

Гэта фрагмент вырабу 9М79-1 - ракетнага комплексу тактычнага прызначэння "Кропка-У" з далёкасцю дзеяння да 70 кіламетраў. Галаўная боегалоўка ад ракеты не аддзяляецца, таму відавочна, што падрыў адбыўся менавіта ў гэтым месцы.

Ёсць важкія прычыны сцвярджаць, што Расея нанесла па нашых войсках ракетны ўдар.

А вось на пятай фатаграфіі фрагмент іншай ракеты - паводле фрагмента можна выказаць здагадку 9М51 - гэта ракета 220 мм цяжкай рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Ураган", з тэрмабарычнай баявой часткай падвышанай магутнасці ", - піша ён.

Відэа дазваляе выразна прывязацца да мясцовасці. Фота зробленае ў Новасветлаўцы, якую абаранялі ўкраінскія танкісты 1-й танкавай брыгады, якія нанеслі вялікія страты агрэсару. Падчас баёў большая частка вёскі выгарэла разам з травой - гэта наступствы ўдараў тэрмабарычнымі боепрыпасамі. Ракеты 9М51 маюць максімальную далёкасць 13 кіламетраў.

Экспэртыза ІКАО і ўрада Малайзіі пацвярджае, што галандскі "Боінг" быў збіты з тэрыторыі "ДНР" зенітнай ракетай. А гэта магла быць толькі зенітная ракета комплексу СПА "Бук".

"Букі", "Кропкі", "Ураганы" - усё гэта сведчанні шырокамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў - усё гэта могуць быць толькі вайсковыя адмыслоўцы. Нашыя войскі з-пад Луганску і Данецка выбівалі ніякія не "апалчэнцы" і не "паўстанцы" - а рэгулярнае войска Расейскай федэрацыі.

А вось яшчэ адны вынікі баёў за Новасветлаўку - на фота нумар 6 вежа, якая адляцела ў выніку ўнутранага выбуху танка Т-72БЗ - гэта найноўшая мадыфікацыя, якая паступіла на ўзбраенне войска Расейскай федэрацыі ў 2012 годзе. Вынік працы ўкраінскіх танкістаў. Адметная рыса Т-72БЗ - на вежы ўсталяваны новы прыцэл беларускай вытворчасці "Хвоя-У». На экспарт не пастаўляўся", - піша Юрый Бутусаў.

На фота 7 - Т-72БЗ, захоплены ўкраінскімі войскамі.

"Фота 8 - найноўшы расейскі БТР-82А - борт праламаны, хутчэй за ўсё, таксама танкавым снарадам. На экспарт была пастаўленая невялікая партыя, але не ва Украіну і не ў суседнія краіны.

Таму не называйце іх "паўстанцамі", "rebels" - не трэба падмяняць паняцці - Украіна адзін на адзін змагаецца з расейскім войскам", - напісаў журналіст.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках