5 траўня 2024, Нядзеля, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі ДНР спынілі працэс абмену палоннымі

2
Баевікі ДНР спынілі працэс абмену палоннымі

Сепаратысты заяўляюць, што не атрымалі ад украінскіх уладаў спісы тых, каго яны збіраюцца адпусціць.

Самаабвешчаная "Данецкая народная рэспубліка" прыпыняе працэс абмену палоннымі, паколькі сцвярджае, што Кіеў не перадаў спіс палонных сепаратыстаў. Пра гэта паведаміў "выканаўца абавязкаў міністра дзяржбяспекі" ДНР Леанід Баранаў, паведамляе "Карэспандэнт" са спасылкай на інфармацыйныя парталы сепаратыстаў.

"Справа ў тым, што мы да гэтага часу не атрымалі ад Кіева спісы тых, каго ён збіраецца адпусціць. Існуе асцярога, што мы адпусцім усіх, а Кіеў паспрабуе змахляваць, - заявіў ён. - Кіеў кажа, што ў яго каля 200-300 апалчэнцаў. Пры гэтым дакладных спісаў да гэтага часу няма. больш за тое, каля тысячы нашых прыхільнікаў і мірных жыхароў Данбаса разглядаюцца, як зніклыя без вестак, а на самой справе многія з іх таксама знаходзяцца ў палоне. Мы і так мяняем больш за тысячу на трыста нашых, не хацелася б яшчэ і стаць ахвярамі падману".

У той жа час украінскія ўлады заяўляюць, што за час перамір'я ўжо вызвалілі 1200 палонных. Пра гэта Пётр Парашэнка паведаміў падчас візіту ў Марыупаль.

Як паведамлялася, на перамовах у Менску была дасягнутая дамоўленасць аб перамір'і на ўсходзе Украіны. Адным з пунктаў дамоўленасцей быў абмен палоннымі сілавікоў і сепаратыстаў па прынцыпе "ўсіх на ўсіх".

Фота: AP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках