5 траўня 2024, Нядзеля, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд вярнуў беларускія буракі і моркву

5
Рассельгаснагляд вярнуў беларускія буракі і моркву

У Расею быў забаронены ўвоз сталовых буракоў і морквы з Беларусі агульнай вагой больш за 3 тон.

Як паведамілі ва ўпраўленні Рассельгаснагляду ў Бранскай і Смаленскай абласцях, 4 верасня 2014 на аўтадарозе М13 Бранск - Гомель у пасёлку Чырвоны Камень Бранскай вобласці інспектарамі ўпраўлення Рассельгаснагляду забаронены ўвоз сталовых буракоў і морквы агульнай вагой больш за 3 тон. Раслінная прадукцыя ехала з Беларусі без фітасанітарных сертыфікатаў і маркіроўкі.

Інфармацыя аб гэтым факце будзе накіраваная ў адпаведную службу Беларусі пасля атрымання лабараторных заключэнняў рэферэнтнага цэнтра Рассельгаснагляду «Бранская міжабласная ветэрынарная лабараторыя», паведамляе БелаПАН.

Раней Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь каля 25 тон гатовай малочнай прадукцыі і амаль 220 тысяч яек. У прыватнасці, на малочнай прадукцыі былі пастаўленыя «авансавыя» даты вытворчасці, на некалькі дзён апераджаючыя сапраўдныя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках