5 траўня 2024, Нядзеля, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штаб-кватэра сіл хуткага рэагавання NATO размесціцца ў Польшчы

13
Штаб-кватэра сіл хуткага рэагавання NATO размесціцца ў Польшчы

Некалькі тысяч вайскоўцаў NATO перадыслакуюцца ва Усходнюю Еўропу.

Гэта будзе зроблена, каб яны маглі хутка мабілізавацца і даць адпор магчымай агрэсіі з боку Расеі. Штаб-кватэра сіл хуткага рэагавання NATO будзе размяшчацца ў Польшчы. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага сакратара NATO Аляксандр Вяршбоў падчас саміту альянсу ў Валіі, піша Лiга.нет.

Раней генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што краіны Прыбалтыкі, Польшча і Румынія хацелі б размясціць у сябе базу ўдарнай групоўкі ў складзе сіл хуткага рэагавання NATO.

Таксама стала вядома, што дамову аб стварэнні супольных сіл хуткага рэагавання падпісалі шэсць краін ЕЗ.

Нагадаем, раней паўночнаатлантычны альянс прыняў пастанову аб стварэнні падраздзялення, здольнага ў самыя кароткія тэрміны адрэагаваць на замежную пагрозу. Авангард, які атрымаў назву "Вастрыё дзіды", здольны будзе прыступіць да выканання баявых аперацый цягам 2-3 дзён. Усяго ў падраздзяленне ўвойдуць ад 3 да 5 тысяч жаўнераў, яно ўзмоцніць існыя сілы хуткага рэагавання альянсу - NATO Response Force (NRF).

Стварэннем авангарду вайсковы блок адрэагаваў на заклікі сваіх усходне-еўрапейскіх чальцоў узмацніць іх абарону ў сувязі з канфліктам ва Украіне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках