5 траўня 2024, Нядзеля, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Твітэр» тэстуе кнопку «Набыць»

«Твітэр» тэстуе кнопку «Набыць»

Сетка мікраблогаў паведаміла аб пачатку тэставання кнопкі «купіць» на невялікай колькасці старонак у ЗША.

Аб гэтым кампанія паведаміла ў афіцыйным блогу, піша Lenta.ru.

Паслуга дазваляе зрабіць куплю клікам па твіце, не пакідаючы сеткі мікраблогаў. Яна будзе даступная на мабільным дадатку для Android- і iOS-прылад. Паводле задумы кампаніі, яна дапаможа развіццю наўпроставых продажаў вытворцаў тым карыстальнікам, якія зацікаўленыя ў іх прадукцыі.

Партнёрамі «Твітэр» у арганізацыі паслугі сталі сэрвісы продажаў і купляў, якія ўлічваюць профіль карыстальніка: Fancy, Gumroad, Musictoday, а ў якасці платформы для плацяжоў будзе выкарыстаны прадукт кампаніі Stripe.

Першыя старронкі, якія маюць права размяшчаць пасты з кнопкай «Набыць», належаць артыстам, брэндам і некамерцыйным арганізацыям, якія ўдзельнічаюць у супрацоўніцтве з «Твітэр». Напрыклад, такое права атрымалі вытворца адзення Burberry і артыст Eminem. Па кліку на кнопку «Набыць» карыстальнік атрымае дадатковую інфармацыю прадукт і прапанову пацвердзіць куплю. Пасля ўводу інфармацыі для аплаты і пацверджання жадання набыцця прадукту запускаецца механізм продажу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках