5 траўня 2024, Нядзеля, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашот Габрэлянаў сышоў з LifeNews

9
Ашот Габрэлянаў сышоў з LifeNews

Выканаўчы дырэктар холдынгу «Ньюс медыя» і гендырэктар канала LifeNews Ашот Габрэлянаў пакідае холдынг.

У гутарцы з Lenta.ru ён падкрэсліў, што цалкам сканцэнтруецца на развіцці праекта Babo, да якога холдынг LifeNews не будзе мець ніякага дачынення. Са слоў Ашота Габрэлянава, Babo - гэта новая платформа для СМІ, праз якую яны змогуць атрымаць доступ да відэа карыстальнікаў. Мяркуецца, што яе асноўнымі кліентамі павінны стаць тэлеканалы, якім часцяком патрэбныя аператыўныя кадры з месца падзей.

«Цяпер на рынку ёсць некалькі аналагічных праграм, але толькі Babo дазваляе карыстальніку імгненна атрымаць аўтарскі ганарар за загружаны ролік», - сказаў Габрэлянаў, дадаўшы, што Babo - гэта імя ягонай прабабулі.

Ашот Габрэлянаў - сын кіраўніка медыяхолдынга «Ньюс Медыя» Арама Габрэлянава. У холдынг, акрамя тэлеканала LifeNews, вядомага сваёй адыёзнай пазіцыяй што да канфлікту ў Данбасе, уваходзяць газеты «Известия», «Твой день», «Жизнь», «Маркер», часопіс Bubble, а таксама партал super.ru.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках