5 траўня 2024, Нядзеля, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Вершбоў: Пасля замірэння войска РФ у Данбасе актывізавалася

5
Аляксандр Вершбоў: Пасля замірэння войска РФ у Данбасе актывізавалася

NATO зафіксавала актывізацыю ўдзелу расейскага войска ў канфлікце на Данбасе.

Пра гэта заявіў намеснік генеральнага сакратара NATO Аляксандр Вершбоў, перадае УНІАН.

"Апошнія дні мы сталі сведкамі ўсё большага і большага непасрэднага прыцягнення расейскіх узброеных сіл для дзеянняў ва Украіне, - сказаў Вершбоў. - Расея характарызуецца не як "заклапочаны" сусед, а як дзяржава, якая спрабуе актыўна падарваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны".

Ён падкрэсліў, што Расея не здольная прызнаваць права на суверэнітэт і выбар сваіх суседзяў. Са слоў намесніка генеральнага сакратара NATO, Расея выступіла з агрэсіяй супраць Украіны, без уліку анэксіі Крыма, якую Альянс таксама не прызнае.

Пры гэтым Вершбоў нагадаў, што на саміце NATO ў Валіі 4-5 верасня была прынятая пастанова надаць не толькі палітычную падтрымку, але практычную дапамогу для мадэрнізацыі Узброеных сіл Украіны. Ён удакладніў, што Альянс не займаецца пастаўкай зброі, у тым ліку для Украіны, але гэта будзе праводзіцца чальцамі Альянсу.

"Як інстытут NATO не займаецца пастаўкамі ўзбраенняў і наданнем такога тыпу спрыяння ў галіне бяспекі, - сказаў ён. - Мы дапамагаем ва ўмацаванні агульнага патэнцыялу за кошт правядзення рэформаў Узброеных сіл і падвышэння іх прафесіяналізму. Права прымаць такія пастановы ляжыць на дзяржавах-сябрах, таму я не буду афіцыйна спыняцца на гэтых выказваннях".

Ён мяркуе, што апошні саміт NATO не планаваўся, але стаў самым важным у гісторыі Альянсу праз дзеянні Расеі супраць Украіны, якія могуць падарваць бяспеку ў рэгіёне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках