Войска Казахстана адбіла вучэбную атаку «сепаратыстаў»
4- 16.01.2015, 19:41
- 11,094
Сухапутныя войскі Казахстана правялі вучэнні ў адбіцці нападу на "тэрыторыю ўмоўнай дзяржавы".
Вучэнні ў прадухіленні нападу на "тэрыторыю ўмоўнай дзяржавы" пад выглядам бежанцаў "групоўкі экстрэмісцкіх, тэрарыстычных і сепаратысцкіх арганізацый" правялі сухапутныя войскі Казахстана, інфармуе BBC.
Паведамленне аб гэтым апублікаванае на сайце міністэрства абароны краіны.
Задзейнічаныя ў вучэннях часткі пад камандаваннем галоўнага камандуючага сухапутных войскаў Казахстана "блакавалі і знішчылі незаконныя ўзброеныя фарміраванні і адбілі ўварванне".
Актуальнасць праведзеных трэніровак "абумоўленая сучаснымі геапалітычнымі зменамі", гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства абароны Казахстана.
Агенцтва Associated Press адзначае, што манеўры сталі адказам "на магчымую сепаратысцкую пагрозу ва ўмовах украінскага крызісу".
Напярэдадні прэзідэнты Казахстана і Украіны Нурсултан Назарбаеў і Пётр Парашэнка абмеркавалі перспектывы сустрэчы ў канцы студзеня ў Астане лідараў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расеі для абмеркавання шляхоў урэгулявання ўкраінскага крызісу.