27 красавiка 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка падпісаў закон аб частковай мабілізацыі

7
Парашэнка падпісаў закон аб частковай мабілізацыі

Першая хваля мабілізацыі ва Украіне стартуе заўтра.

Пётр Парашэнка падпісаў закон № 113-VIII «Аб зацвярджэнні ўказа прэзідэнта Украіны «Аб частковай мабілізацыі».

«Вернуты з подпісам ад прэзідэнта (2015/01/19)», - гаворыцца ў статусе праходжання закона на афіцыйным сайце парламента, піша ZN.ua.

Згодна з дакументам, мабілізацыю ў 2015 годзе правядуць у тры этапы на працягу 210 сутак з дня ўваходжання ўказа ў дзеянне. Першая хваля стартуе 20 студзеня і будзе доўжыцца 90 дзён. Другая хваля пачнецца з красавіка (працягласць 60 дзён) а трэцяя - з чэрвеня (працягласцю таксама 60 дзён).

Таксама, згодна з указам, з 18 сакавіка да 1 траўня 2015 года будзе праводзіцца звальненне ў запас (дэмабілізацыя) вайскоўцаў, якія былі прызваныя на вайсковую службу падчас мабілізацыі, на асаблівы перыяд згодна з Указам прэзідэнта Украіны ад 17 сакавіка 2014 года № 303 «Аб частковай мабілізацыі».

Раней у Мінабароны заявілі, што падчас мабілізацыі ў 2015 годзе ў рады Узброеных сіл Украіны ў выпадку неабходнасці мабілізуюць амаль 104 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках