2 траўня 2024, Чацвер, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Тарасюк: СНД паказала сваю бездапаможнасць

7
Барыс Тарасюк: СНД паказала сваю бездапаможнасць

У пачатку лютага Вярхоўная Рада разгледзіць законапраект аб спыненні ўдзелу Украіны ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Аб гэтым праінфармаваў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве народны дэпутат, намеснік старшыні парламенцкага камітэта замежных спраў Барыс Тарасюк, паведамляе УНІАН.

Паводле ягоных слоў, пастанову аб спыненні ўдзелу Украіны ў органах СНД падпісалі лідары ўсіх фракцыі кааліцыі, акрамя «Народнага фронту». «СНД з'яўляецца абсалютна непатрэбнай арганізацыяй для таго, каб Украіна выдаткоўвала свой чалавечы і фінансавы патэнцыял, фактычна выкідваючы грошы на вецер», - перакананы Тарасюк.

Ён нагадаў, што кожны год Украіна марнуе больш за 2 млн. даляраў на ўнёсак у бюджэт СНД. На думку дэпутата, Украіна сёння павінная «дыстанцыявацца, выйсці з усіх органаў СНД, паколькі гэты інстытут паказаў сваю бездапаможнасць у кантэксце расейскай агрэсіі супраць Украіны».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках