11 траўня 2024, Субота, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік старшыні «Белнафтахіма»: На самай справе бензін не падаражэў

88
Намеснік старшыні «Белнафтахіма»: На самай справе бензін не падаражэў

Яго кошт быў «часткова праіндэксаваны».

Намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Віталь Паўлаў заявіў, што 13 студзеня кошты на бензін не выраслі. Ён растлумачыў, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы перапрацоўваюць толькі расейскую нафтавую сыравіну, якая набываецца за валюту выключна па перадаплаце і коштам, вызначаным па спецыяльнай формуле, піша БелТА.

«Пры увядзенні Расейскай Федэрацыяй з 1 студзень 2015 года падатковага манеўру кошт расейскай нафты ў супастаўных умовах для Беларусі ўзрос. Гэты фактар таксама аказаў значны ўплыў на прыняцце пастановы аб змене коштаў нафтапрадуктаў, паколькі ў новых умовах НПЗ апынуліся на мяжы рэнтабельнасці і не могуць у поўным аб'ёме весці мадэрнізацыю, каб і далей быць канкурэнтаздольнымі на рынку», - падкрэсліў Паўлаў.

У даляравым эквіваленце, з ягоных слоў, кошты на паліва знізіліся.

Разам з тым, пастанова Савета Міністраў №1207 ад 19 снежня 2014 года "Аб некаторых пытаннях спажывецкага рынку» выразна забараняе прадпрыемствам павышаць кошты тавараў і паслуг. Як жа гэта атрымалася «Белнафтахіму»?

Віталь Паўлаў заявіў: «Канцэрн «Белнафтахім» з'яўляецца дзяржаўнай арганізацыяй і дзейнічае строга ў рамках заканадаўства ў межах паўнамоцтваў, дадзеных яму ўрадам Беларусі. Пастанова аб змене з 13 студзеня гэтага года коштаў на аўтамабільнае паліва прайшла адпаведную працэдуру ўзгаднення».

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках