27 красавiка 2024, Субота, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне стартавала першая хваля мабілізацыі

3
Ва Украіне стартавала першая хваля мабілізацыі

Ва Украіне сёння, 20 студзеня, пачалася першая хваля частковай мабілізацыі.

Адпаведны закон №113-VIII «Аб частковай мабілізацыі» апублікаваны сёння ў парламенцкай газеце «Голас Украіны».

Гэты закон уваходзіць у дзеянне з дня яго апублікавання, паведамляе РБК-Украіна.

Мабілізацыя ў 2015 годзе будзе праводзіцца ў тры чаргі цягам 210 сутак. Так, з 20 студзеня 2015 будзе аб'яўленая першая хваля мабілізацыі працягласцю 90 дзён, з красавіка - другая хваля, працягласцю 60 дзён, а з чэрвеня - трэцяя, працягласцю таксама 60 дзён.

Падчас першай хвалі мабілізацыі плануецца прызваць 50 тыс. чалавек.

Заклік ваеннаабавязаных, рэзервістаў і пастаўка транспартных сродкаў будзе ажыццяўляцца для забеспячэння патрэбаў Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі, Службы бяспекі, Дзяржаўнай памежнай службы, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту, іншых вайсковых фармаванняў Украіны ў аб'ёмах, вызначаных мабілізацыйнымі планамі з улікам рэзерву.

Згодна з указам Прэзідэнта Украіны, у перыяд з 18 сакавіка да 1 траўня 2015 года таксама будзе праведзена звальненне ў запас вайсковаслужачых, якія былі прызваны на вайсковую службу падчас мабілізацыі, на асаблівы перыяд згодна з указам Прэзідэнта Украіны ад 17 сакавіка 2014 №303.

Кабінет міністраў павінен забяспечыць фінансаванне і прыняць іншыя меры, звязаныя з абвяшчэннем і правядзеннем частковай мабілізацыі і звальненнем у запас вайскоўцаў у межах паўнамоцтваў.

Нагадаем, Вярхоўная Рада Украіны падтрымала ўказ прэзідэнта аб частковай мабілізацыі 15 студзеня 2015

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон 19 студзеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках