19 траўня 2024, Нядзеля, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звягінцава абвясцілі «ідэолагам генацыду рускіх»

54
Звягінцава абвясцілі «ідэолагам генацыду рускіх»

Чалец Грамадскай палаты Расеі, палітолаг Сяргей Маркаў заклікаў рэжысёра Андрэя Звягінцава публічна папрасіць прабачэння за фільм «Левіяфан».

Пра гэта ён заявіў у жывым эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква». На ягоную думку, стужка занадта негатыўна інтэрпрэтуе расейскую рэчаіснасць, піша Lenta.ru.

«У фільме паказана, што жыццё расейцаў настолькі жудаснае, што і адабраць яго - не такі ўжо вялікі грэх. Гэта значыць, па сутнасці, ён расчалавечвае расейцаў і тым самым з'яўляецца ідэалагічным абгрунтаваннем генацыду расейскага народа. Я б на месцы Звягінцава гэтую стужку зняў з пракату, прыйшоў на Чырвоную плошчу, стаў на калені і папрасіў прабачэння», - адзначыў Маркаў.

Раней аб «антынацыянальным характары» фільма Звягінцава выказаўся кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў.

18 студзеня стужка «Левіяфан» атрымала прэмію кінакрытыкаў Лондана ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». 15 студзеня стужка атрымала намінацыю на «Оскар», а да гэтага ўганаравалася «Залатым глобусам».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках