26 красавiка 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйны курс еўра ў Расеі перасягнуў 77 рублёў

4
Афіцыйны курс еўра ў Расеі перасягнуў 77 рублёў

Афіцыйны курс еўра, устаноўлены Цэнтрабанкам на 30 студзеня, складае 77,57 рубля.

Ён вырас на 1,3 рубля. Даляр падаражэў на 1,6 рубля да 68,73. Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў матэрыялах Банка Расеі, піша Lenta.ru.

Пры гэтым на таргах на Маскоўскай біржы амерыканская валюта каштуе 69,15 рубля (дадала 1,4 рубля), еўрапейская - 78,3 (падаражэла на 1,8 рубля).

29 студзеня нафта маркі Brent на лонданскай біржы ICE каштуе 48,81 даляра за барэль.

16 снежня Цэнтрабанк падвысіў ключавую стаўку з 10,5 да 17 адсоткаў. У той жа дзень падчас таргоў на Маскоўскай біржы еўра перасягнуў адзнаку 100 рублёў, даляр - 80.

10 лістапада ЦБ скасаваў рэгулярныя інтэрвенцыі і калідор бівалютнага кошыка. Такім чынам рэгулятар фактычна абвясціў аб пераходзе да плавальнага курса рубля.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках