7 траўня 2024, aўторак, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскаму праваабаронцу пагражаюць фізічнай расправай

10
Гарадзенскаму праваабаронцу пагражаюць фізічнай расправай

Праваабаронца з Горадні Віктар Сазонаў зноў атрымаў пагрозы праз сетку «Вконтакте».

Пару дзён таму ананім пад нікам «Сяргей Расеец» даслаў яму папярэджанне, што невядомыя «прафесіяналы» збіраюцца абрабаваць яго кватэру, піша ПЦ «Вясна».

Цяпер прыйшло яшчэ адно паведамленне ад таго ж ананіма з наступным зместам:

«Віктар, ну значыць людзі ўжо падрыхтоўваюцца знайсці тваю кватэру і абкрасці! Ловяць зручны момант! І відавочна ў цябе ёсць даволі сур'ёзныя ворагі! Ходзяць чуткі, што цябе наогул збіраюцца вывезці за горад у багажніку аўтамабіля твае недобразычліўцы! Яны людзі даволі сур'ёзныя! Усе сядзелі. Ім губляць няма чаго».

Віктар Сазонаў ў такой сітуацыі збіраецца напісаць адпаведную заяву ў міліцыю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках