Віктару Шандаровічу забаранілі выступаць у Менску
47- 8.01.2015, 12:55
- 48,053
Ідэолагі не дазволілі расейскаму пісьменніку і публіцысту выступіць у Беларусі.
Пра гэта Віктар Шандаровіч паведаміў у «Фэйсбуку».
«Нядаўна патэлефанавалі з Менска - і запрасілі там выступіць. Я сказаў: зразумела, але... І расказаў, што ў Беларусь як артыст - неўязны ўжо дванаццаць гадоў.
Антрэпрэнёр адказаў: часы мяняюцца. Я павіншаваў яго з гэтым. Мы дамовіліся, што ён атрымае дазвол на мае гастролі (у Беларусі ўсё афіцыйна), і мы стартуем.
Сённяшняя раніца пачалося з пахвальнага для мяне ліста:
«Віктар, я вас віншую! Ваша рэпутацыя непахісная. Можна толькі пазайздросціць. Сёння раніцай чыноўнік з ідэалагічнага аддзела гарвыканкама патэлефанаваў і паведаміў, што вы непажаданы артыст у нашай краіне. Я ад асобы сваёй кампаніі і мільёнаў нармальных беларусаў прыношу вам свае прабачэнні за гэты інцыдэнт. Жыццё доўгае, і мы спадзяемся, што наша сустрэча ўсё ж такі адбудзецца».
Я так нават не сумняваюся! Часы ж мяняюцца…» - напісаў ён.
Віктар Шандаровіч вядомы сваёй крытыкай расейскага і беларускага кіраўнікоў.
Фота: РІА «Новости»