7 траўня 2024, aўторак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманых на плошчы Незалежнасці анархістаў чакае суд

4
Затрыманых на плошчы Незалежнасці анархістаў чакае суд

Ноч яны правялі ў турме на вуліцы Акрэсціна ў Менску.

Пра гэта стала вядома праваабарончаму цэнтру "Вясна".

Пяцёра затрыманых вечарам 11 кастрычніка актывістаў анархісцкага руху правялі ноч у турме. Аднак, раніцай 12 кастрычніка там іх ужо не было: супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС адвезлі затрыманых у сваё аддзяленне. Начальнік адмовіўся як-небудзь каментаваць сітуацыю. Адзін з супрацоўнікаў паведаміў, што ўсіх затрыманых блізу 11:30 выпусцілі з РУУС пад распіску аб прыходзе ў суд па позве, якая прыйдзе на хатні адрас.

Вядома, што на дваіх актывістаў былі складзеныя пратаколы паводле артыкула 17.1 КаАП «Дробнае хуліганства». На якой падставе былі затрыманыя яшчэ тры чалавекі, застаецца невядомым.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках