26 красавiка 2024, Пятніца, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнік зафіксаваў на ўчастку ў Менску несупадзенне звестак пасля галасавання

Яшчэ адзін прыклад фальсіфікацыі вынікаў «выбараў».

У прысутнасці пасла Вялікай Брытаніі выбарчая камісія №63 Савецкага раёна па просьбе назіральніка расклала бюлетэні за асноўны дзень галасавання па стосах за кандыдатаў. Візуальна два стосы бюлетэняў выглядалі роўнымі, складана сказаць, які з іх большы. Старшыня не змог патлумачыць, за якіх яны кандыдатаў, але логіка падказвае, што парадак алфавітны, ён жа пратакольны.

Аднак, у выніковым пратаколе суадносіны Лукашэнка-Караткевіч разгромныя - прыблізна 11 да 1, паведаміў Naviny.by назіральнік Дзмітрый Прадко.

Калі адняць ад пратакола вынікі датэрміновага (Лукашэнка - 230, Караткевіч - 33) і галасавання дома (Лукашэнка - 25, Караткевіч - 0), атрымаем 407 супраць 29 (за Караткевіч нібыта больш прагаласавала датэрмінова, чым у асноўны дзень), гэта значыць - 14:1.

Нават калі дапусціць, што другая частка належыць пратакольнаму другому нумару «Супраць усіх», яго афіцыйны вынік асноўнага дня, за вылікам 80 датэрміновага і 1 па месцы жыхарства, складае 151 (супраць 407 «За»), што ўсё роўна вельмі далёка ад таго, што ляжала на стале.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках