11 траўня 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд Егіпта вызваліў сыноў Мубарака

Суд Егіпта вызваліў сыноў Мубарака

Суд у Егіпце пастанавіў вызваліць двух сыноў былога прэзідэнта краіны Хосні Мубарака, якія абвінавачваліся ў фінансавых махінацыях.

Згодна з пастановай Каірскага крымінальнага суда, тэрмін, які браты Алаа і Гамаль Мубарак правялі ў папярэднім зняволенні, перавысіў той, да якога яны былі прысуджаныя, паведамляе BBC.

Абодва сыны экс-прэзідэнта, зрынутага падчас паўстання 2011 года, былі арыштаваныя ўслед за сваім бацькам і абвінавачаныя ў крадзяжах. У траўні гэтага года суд прыгаварыў іх да трох гадоў пазбаўлення волі.

Яны абскардзілі прысуд, але іх яшчэ чакае суд паводле абвінавачванняў у інсайдэрскіх угодах.

Накопленае цягам многіх гадоў раздражненне егіпцян, якое вылілася ў выніку ў звяржэнне Хосні Мубарака, у немалой ступені было выкліканае паўсюдна распаўсюджаным перакананнем у тое, што ён са сваімі сынамі незаконна назапасіў гіганцкае багацце.

51-гадовы Гамаль Мубарак быў адной з ключавых фігур у кіроўнай тады Нацыянальна-дэмакратычнай партыі і разглядаўся як імаверны пераемнік свайго бацькі на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Ягоны 54-гадовы брат Алаа быў прыкметнай фігурай у бізнэс-эліце Егіпта.

З братоў былі знятыя абвінавачванні ў карупцыі, аднак у мінулым годзе яны былі прысуджаныя да чатырохгадовага тэрміну зняволення пасля таго, як суд прызнаў іх вінаватымі ў крадзяжы мільёнаў даляраў з казны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках