11 траўня 2024, Субота, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз затрыманні заўзятараў з «Пагоняй» фанаты пакінулі «Барысаў-Арэну»

12
Праз затрыманні заўзятараў з «Пагоняй» фанаты пакінулі «Барысаў-Арэну»
Архіўныя фота

Увесь сектар фанатаў Б-12 пакінуў матч адборачнага турніру Чэмпіянату Еўропы ў перапынку гульні.

Заўзятары зрабілі гэта ў знак пратэсту супраць затрымання трох заўзятараў за шалікі з «Пагоняй», піша «Наша нiва».

Сектар Б-12 складаюць фанаты нацыянальнай зборнай Беларусі. Ён падтрымлівае беларускіх футбалістаў як дома, так і за мяжой.

На гульні ў Барысаве на сектары прысутнічала некалькі дзесяткаў чалавек.

Жыхара Менска Дзмітрыя Федарука, а таксама Віталя Буцько і Юрыя, які не захацеў называць сваё прозвішча затрымалі за шалікі з «Пагоняй» на матчы адборачнага турніру Чэмпіянату Еўропы па футболе. Гульня з Македоніяй прайшла ўчора ўвечары ў Барысаве і скончылася нічыёй.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках