4 траўня 2024, Субота, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Украіна ўпершыню адзначае Дзень абаронцы

8
Сёння Украіна ўпершыню адзначае Дзень абаронцы

14 кастрычніка з'яўляецца дзяржаўным святам і выхадным днём.

Трэба адзначыць, што гэта новае для ўкраінцаў свята павінна замяніць савецкі «Дзень абаронцы Айчыны», паведамляе УНІАН.

«14 кастрычніка - свята ўсіх, хто любіць Украіну. Свята тых, хто целам, сэрцам і душой адчуў сваю адказнасць і дачыненне да абароны Украіны. З намі Гасподзь і праўда. Слава Украіне!» - напісаў напярэдадні на сваёй старонцы ў сацсетцы «Фэйсбук» прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Згодна з указам прэзідэнта, з 2015 года 14 кастрычніка з'яўляецца дзяржаўным святам і выхадным днём.

Разам з тым, 12 кастрычніка Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарачэнне 50 тысяч штук 5-грыўневых каляровых манет «Дзень абаронцы Украіны». «Укрпочта» прэзентавала мастацкую паштовую манету, прысвечаную новаму ўкраінскаму святу.

Напярэдадні свята Парашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі 15 камандзіраў падраздзяленняў Узброеных сіл, якія вызначыліся падчас баявых дзеянняў у зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі.

Кіраўнік дзяржавы ад імя Украінскага народа таксама выказаў сардэчную падзяку кожнаму воіну, кожнаму камандзіру за высокі прафесіяналізм, мужнасць, гераізм, за сапраўдны ўкраінскі баявы дух. Са слоў прэзідэнта, у нашым нацыянальным летапісе не цяжка было знайсці дзень, найбольш прыдатны для ўшанавання абаронцаў Айчыны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках