4 траўня 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музей гісторыі Магілёва выкупіць слуцкі пояс ХVII стагоддзя ў прыватнага калекцыянера

4
Музей гісторыі Магілёва выкупіць слуцкі пояс ХVII стагоддзя ў прыватнага калекцыянера

Слуцкі пояс ХVIII стагоддзя за Вr1 млрд мае намер выкупіць у прыватнага калекцыянера Музей гісторыі Магілёва.

Пра гэта паведаміў БелТА дырэктар установы культуры Аляксей Бацюкоў.

У гэты момант слуцкі пояс у якасці выставы аднаго прадмета дэманструецца ў экспазіцыйнай залі музея. Яго падаў менскі калекцыянер і ўладальнік буйной калекцыі артэфактаў беларускай гісторыі і культуры Ігар Сурмачоўскі.

Пояс выраблены як мяркуецца, у 1760-1790 гады і знаходзіцца ў вельмі добрым стане. Арнаментацыя захавалася на ўсіх баках пояса, яго даўжыня 350 см, шырыня - 35 см. Артэфакт прапанаваны для пакупкі музею за суму, эквівалентную Вr1 млрд.

«Вядома, для фондаў і экспазіцыі музея, гэта быў бы вельмі значны экспанат нароўні са Статутам ВКЛ. Бо Слуцкія паясы з'яўляюцца адной з нацыянальных рэліквій беларусаў, выдатным узорам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія сталі не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі. У музеях краіны маюцца толькі іх адзінкавыя асобнікі, а ў Магілёўскай вобласці пакуль няма ніводнага. На жаль, у музея няма сродкаў на куплю гэтай рэліквіі, таму мы звярнуліся да грамадзян Магілёва, нашых землякоў і фундатараў працягнуць нам у чарговы раз руку дапамогі», - сказаў Аляксей Бацюкоў.

Незалежна ад выніку, пояс будзе экспанавацца ў музеі да канца гэтага года. Незвычайна прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба, даступны толькі выхадцам з вышэйшых саслоўяў - слуцкі пояс - ткалі ў Беларусі яшчэ ў XVIII стагоддзі. Беларускія ткачы стварылі свае непаўторныя ўзоры і сімвалічныя матывы, эксклюзіўную тэхналогію. Сусветную вядомасць набылі паясы Слуцкай персіярні – мануфактуры адной з найбольш багатай і ўплывовай дынастыі Еўропы Радзівілаў. Беларускія музеі захоўваюць 11 слуцкіх паясоў розных гадоў вырабу і рознага стану, а таксама шматлікія фрагменты. Мяркуюць, што сёння ў свеце захавалася блізу тысячы слуцкіх паясоў. І амаль усе яны знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Тым не менш, у Беларусі адроджаныя ўнікальныя традыцыі вырабу слуцкіх паясоў. Сучасныя майстры робяць іх дакладныя копіі, аналагі і мастацкія стылізацыі, якія могуць стаць эксклюзіўным сувенірам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках