4 траўня 2024, Субота, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выдалялі з выбарчага ўчастка маладога назіральніка

2
Як выдалялі з выбарчага ўчастка маладога назіральніка
Фота: БелТА

На ўчастак №31 Фрунзенскага раёна Менска даслалі двух шырокіх моцных мужчын, каб справакаваць маладога назіральніка Арсена Крамарэнку.

Быў асноўны дзень «выбараў», папярэдні назіральнік (якога паспелі выдаліць) выявіў шмат парушэнняў на ўчастку.

На ўчастак зайшлі двое мужчын і пачалі агрэсіўна задаваць пытанні і пагражаць Арсену Крамарэнку. Юнак, на сведчанне напарніцы Л.Нікановіч, паводзіў сябе бездакорна. У адказ на яго вусную скаргу старшыня камісіі В.І. Аўрамаў заявіў, што Крамарэнка парушае парадак на ўчастку, бо нібыта фатаграфуе прысутных на тэлефон, паведамляе прэс-служба БХД.

Як толькі адбылося пазбаўленне акрэдытацыі, падстаўныя асобы тут жа зніклі з участку. Са слоў відавочцаў, гэта былі прыезджыя з Гомельскай вобласці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках