4 траўня 2024, Субота, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызанскі маніфест «Крамбамбулі»: Наша перамога непазбежная

7
Партызанскі маніфест «Крамбамбулі»: Наша перамога непазбежная

Гурт «Крамбамбуля» выдаў развітальны альбом і сышоў у лясы.

Легендарны гурт «Крамбамбуля» на чале з Лявонам Вольскім прэзентуе свой развітальны альбом «Чырвоны Штраль», пасля якога поўным складам плануе сысці ў лясы і заняцца партызанскай дзейнасцю.

Настаў час раздрукоўваць падрабязныя карты, назапашваць кансерваваны хлеб і выкопваць зямлянкі, піша 34mag.net.

Партызанскі маніфест «Крамбамбулі»:

«Вось і здзейснілася. Мы ў лясах. У гушчарах, вытканых імглой. Сярод бяроз ды соснаў. Бо ўжо ніяк не атрымліваецца цярпець усіх гэтых старшыняў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх дэманаў, якія, нібы прусакі, распаўзліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п'юць наша малако і хочуць, каб мы былі іх слугамі. Дык вось не атрымаецца! Мы ведаем нашы пушчы, бары і лясы. Адсюль мы дастанем кожнага акупанта. І кожны атрымае тое, чаго заслугоўвае. І наша перамога непазбежная, таму што з намі старадаўні кліч «Гэй, ліцвіны, Бог нам радзіць!», таму што не мы ўварваліся ў іх хаты, а яны ў нашы. Мы не хацелі гвалту. Яны яго хочуць. «Каб мы калі каму чаго, дык мы ніколі нічога ніякага. А калі што якое?.. Ды што там якое!»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках