4 траўня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТІС мадэрнізуе сеткі: плата за кабельнае ТВ рэзка павышаецца

22
МТІС мадэрнізуе сеткі: плата за кабельнае ТВ рэзка павышаецца

Апошнімі месяцамі найбуйнейшы менскі кабельны аператар МТІС мадэрнізуе свае тэлевізійныя сеткі.

Прычым, самыя танныя пакеты тэлепраграм аказваюцца недаступныя для абанентаў, а кошт паслуг вырастае ў некалькі разоў, піша tut.by.

Раней мінімальны пакет каналаў («Сацыяльны», 8 каналаў) каштаваў менш за 10 000 рублёў за месяц. Пасля мадэрнізацыі абанентам давядзецца перайсці на пакет «Пашыраны», які каштуе 60060 рублёў штомесяц. Каналаў стане нашмат больш - 60 лічбавых і 55 аналагавых. Адмовіцца ад змен будзе вельмі складана.

«Абаненты, якія не хочуць праглядаць 55 тэлепраграм, могуць набыць фільтр, які дазволіць глядзець 25 тэлепраграм коштам 24060 рублёў у месяц, - тлумачаць прадстаўнікі МТІС. - Каштуе ён 288000 і акупіцца за 9 месяцаў».

Фільтр усталююць на размеркавальным шчыце на лесвічнай пляцоўцы. Тым, хто не згодны з такім варыянтам, прапануюць скарыстацца паслугамі іншых аператараў або адмовіцца ад кабельнай тэлевізіі. Зразумела, людзям значна прасцей пагадзіцца з новымі ўмовамі МТІС, чым шукаць нейкі іншы варыянт, які, да таго ж, наўрад ці будзе таннейшы.

Праўда, для пенсіянераў ёсць асобная пастанова: усталяваць фільтр яны могуць са зніжкай і заплаціць за паслугу не 288,000 рублёў, а толькі 15 тысяч.

«Каб скарыстацца гэтай зніжкай, пенсіянеру трэба звярнуцца ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў альбо ў раённыя ўчасткі абслугоўвання абанентаў, - тлумачаць у МТІС. - Пры сабе трэба мець копію асабовага рахунку, арыгінал і копію адпаведнага пасведчання (пенсійнае) і копію дакументаў, якія пацвярджаюць адсутнасць факту сумеснага пражывання працаздольных сваякоў».

Мадэрнізацыя праходзіць у Менску паступова па раёнах. Шмат хто з абанентаў даведаюцца пра змены з абвестак, знойдзеных у паштовых скрынях, да некаторых прыходзяць агенты, якія прапануюць перазаключыць дамову. У МТІС пацвердзілі, што з часам плануюць правесці мадэрнізацыю сетак ва ўсіх раёнах горада.

- Мы апавясцілі ўсіх нашых абанентаў, каб яны прынялі вызначыліся - будзе 25 каналаў або 55, - тлумачаць у даведачнай службе аператара. - Вы маеце поўнае права праглядаць гэтую колькасць каналаў, альбо не.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках