3 траўня 2024, Пятніца, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сірыі загінулі два іранскіх генерала

6
У Сірыі загінулі два іранскіх генерала
Фота: Diaa Al-Din/Reuters

Генерал-маёр Фаршад Хасунізадэ і брыгадны генерал Хамід Махтарбанд былі забітыя ў баі ў панядзелак, 12 кастрычніка.

У баях у Сірыі загінулі два іранскія генералы. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на іранскае агенцтва «Таснім».

Генерал-маёр Фаршад Хасунізаде і брыгадны генерал Хамід Махтарбанд, абодва са складу Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), былі забітыя ў баі ў панядзелак, 12 кастрычніка. Дзе менавіта яны загінулі, не паведамляецца - вядома толькі, што яны ваявалі супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» (ІД) у Сірыі.

Як паведамляла агенцтва раней у сераду, урадавыя сірыйскія войскі пры падтрымцы Ірана, шыіцкай арганізацыі «Хэзбала» і расейскай авіяцыі рыхтуюцца пачаць буйнамаштабны наступ у раёне Алепа. Сірыйскія вайсковыя часткі ўзмоцненыя тысячамі іранскіх добраахвотнікаў з КВІР, якім трэба будзе адыграць галоўную ролю ў баях за горад, піша Lenta.ru.

8 кастрычніка паблізу Алепа загінуў іранскі генерал Хасэйн Хамедані, які дапамагаў войскам прэзідэнта Башара Асада арганізоўваць вайсковыя аперацыі супраць баевікоў ІД.

На гэты момант сірыйскае войска кантралюе заходнюю частку Алепа, іншая частка горада знаходзіцца пад кантролем баевікоў з розных груповак. На поўначы ад Алепа ўмераную апазіцыю прыціскае «Ісламская дзяржава».

Расея з 30 верасня праводзіць у Сірыі паветраную аперацыю, падтрымліваючы ўрад краіны ў барацьбе з ісламістамі. У склад авіягрупы ўваходзяць звыш 50 самалётаў і верталётаў, уключаючы Су-24М, Су-30см, Су-25 і Су-34. З просьбай аб вайсковай дапамозе для процідзеяння ІД да Масквы звярнуўся прэзідэнт Сірыі Башар Асад. Акрамя Расеі, якая падтрымлівае з паветра сірыйскае войска, удары па баевіках наносяць сілы кааліцыі на чале з ЗША - іх альянс дзейнічае больш за год.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках