3 траўня 2024, Пятніца, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З гарэўшага шматпавярховіка ў Менску эвакуявалі 32 жыхароў

1

Увечары 13 кастрычніка ў шматпавярховым жылым доме на вуліцы Цімашэнкі загарэлася трохпакаёвая кватэра.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

Калі выкліканыя на дапамогу пажарныя прыбылі на месца надзвычайнага здарэння, з акна на чацвёртым паверсе было відаць адкрытае полымя. Гарэлі мэбля і рэчы ў жылым пакоі, калідоры, на кухні ды балконе кватэры. Гаспадыня жылля знаходзілася на вуліцы, здолеўшы самастойна пакінуць кватэру.

Каб пазбегнуць атручвання людзей прадуктамі гарэння, работнікі МНС эвакуявалі з кватэр з вышэй размешчаных паверхаў 32 жыхароў, у тым ліку 5 дзяцей.

Пасля таго, як пажар быў лакалізаваны і патушаны, былі ацэненыя яго наступствы. Агнём пашкоджаная маёмасць, сур'ёзна закураныя кватэра і пад'езд. На шчасце, абышлося без пацярпелых.

Адна з імаверных прычын пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадыняй кватэры.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках