3 траўня 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На шэльфе Румыніі адкрыта буйное газавае радовішча

3
На шэльфе Румыніі адкрыта буйное газавае радовішча

Радовішча было знойдзенае на марской структуры Ліра, размешчанай у блоку Трайдэнт.

Геолагаразведачныя работы там вядуцца з 2011 года кампаніяй LUKOIL Overseas Atash BV на аснове пагаднення з урадам Румыніі. Доля расейскага ЛУКОЙЛа ў праекце складае 72%, яшчэ 18% валодае PanAtlantic Petroleum Ltd., Societatea Nationale de Gaze Naturale Romgaz SA належыць 10%, піша РБК.

Згодна з сейсмічнымі звесткамі, плошча радовішча можа дасягаць 39 кв. км, запасы - больш за 30 млрд куб. м газу, дакладная велічыня будзе вызначаная пасля ацэначнага бурэння. Крыніца знаходзіцца прыкладна ў 170 км ад берага, глыбіня там складае блізу 70 м.

«Поспех свідравіны Ліра-1Х дазволіў знізіць рызыкі для далейшых геолагаразведачных работ па цэлай серыі перспектыўных аб'ектаў са значным рэсурсным патэнцыялам», - адзначаюць у ЛУКОЙЛ.

У 2016 годзе ў кампаніі плануюць прасвідраваць ў радовішчы адну выведвальную свідравіну, а таксама перапрацаваць сейсмічныя звесткі. Гэта дазволіць пацвердзіць памер адкрыцця і ўдакладніць яго вуглевадародны патэнцыял.

Раней паведамлялася, што ЛУКОЙЛ да 2020 года плануе ўвесці ў прамысловую распрацоўку шэсць радовішчаў на шэльфе Каспійскага мора і чатыры - на шэльфе Балтыйскага мора. Віцэ-прэзідэнт кампаніі Ілля Мандрык паведаміў, што аб'ём радовішчаў ацэньваецца ў 100 млн т умоўнага паліва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках