3 траўня 2024, Пятніца, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыстая страта прадпрыемстваў Беларусі вырасла ў чатыры разы

1
Чыстая страта прадпрыемстваў Беларусі вырасла ў чатыры разы

Сума чыстай страты арганізацый Беларусі за студзень-жнівень 2015 склала 34,7 трлн рублёў.

Гэта ў 4,2 разы больш, чым за студзень-жнівень 2014 года, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

"Пагаршэнне канчатковага фінансавага выніку абумоўленае дэвальвацыяй беларускага рубля, якая адбылася ў жніўні 2015", - каментуе Белстат.

За восем месяцаў гэтага года стратнымі былі 1.707 арганізацый, або 21,6% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў існым парадку (за студзень-жнівень 2014 гады - 1.131, або 14,3%).

Удзельная вага стратных арганізацый склала: у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы - 14% (у студзені-жніўні 2014 - 7,1%), у тым ліку ў сельскай гаспадарцы - 14,8% (7,3%), рыбалоўстве і рыбаводстве - 45% (70%), прамысловасці - 35,5% (26%), будаўніцтве - 21,2% (8,8%), гандлі - 26,7% (15,9%), гатэлях і рэстаранах - 26,7% (22,7%), на транспарце - 16,5% (13,5%), у сувязі - 4,4% (4,4%), фінансавай дзейнасці - 0% (14,3% ), сферы аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадстаўлення паслуг спажыўцам - 10,3% (8,8%), адукацыі - 10,7% (8%), ахове здароўя і сферы прадстаўлення сацыяльных паслуг - 10,5% (6, 3%), сферы прадстаўлення камунальных паслуг - 9,5% (11,7%).

Больш за ўсё стратных арганізацый было ў Віцебскай вобласці (27,7%), менш за ўсё - у Гомельскай (11,5%). У Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях стратнымі з'яўляліся 21,7% арганізацый, у Менскай - 23,4%, Магілёўскай - 15,9%, Менску - 25,9%.

Рэнтабельнасць продажу за студзень-жнівень 2015 склала 8,3% і павялічылася ў параўнанні са студзенем-жніўнем 2014 на 0,7 адсоткавага пункта. За студзень-ліпень 2015 рэнтабельнасць продажаў склала 8,2%, за жнівень - 8,5%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках