3 траўня 2024, Пятніца, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам «захраслі» 258 трактароў

11
Пад Менскам «захраслі» 258 трактароў
Фота: onliner.by

Пад Менскам у вёсцы Самахвалавічы «затрымаліся» 258 трактароў, вырабленых на МТЗ.

Транспартныя сродкі не могуць адправіцца да заказчыка ў Расею.

У рэдакцыю сайта onliner.by звярнуўся прадстаўнік транспартнай кампаніі, на тэрыторыі якой стаяць «Беларусы», і распавёў, што на сельгастэхніку каля месяца таму быў накладзены арышт.

«Нам неабходна перавезці трактары з Менска ў расейскае Таншалава. З указання грузаатрымальнікаў мы павінны былі забраць іх на МТЗ, тут разгрузіць, праэкспедыраваць загрузку і давезці груз у месца прызначэння», - распавёў заснавальнік транспартнай кампаніі Віктар Шкот.

У праваахоўных органах пакуль не называюць прычыну, з якой на транспартныя сродкі накладзены арышт, спасылаючыся на прыватнасць гэтай інфармацыі ў інтарэсах усебаковага расследавання справы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках