3 траўня 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць у рэчаісным жыцці месцы з «Уладара пярсцёнкаў»

Сціжмы турыстаў штогод наведваюць у Новай Зэландыі тыя самыя месцы, дзе праходзілі здымкі фільмаў.

Усе падзеі, якія адбываліся ва ўлюбёным для шмат каго "Уладару пярсцёнкаў" Дж.Дж. Толкіена, мелі месца ў так званым Міжзем'і. Як мы ўсе ведаем, ролю Міжзем'я (і не беспаспяхова) у фільмах Пітэра Джэксана выконвала Новая Зэландыя, піша DELFI.lv.

І хоць сёння вы наўрад сустрэнеце ў ёй эльфа, гнома ці орка, яе натуральная прыгажосць нікуды не знікла. Сціжмы турыстаў штогод наведваюць у Новай Зэландыі тыя самыя месцы, дзе праходзілі здымкі фільмаў. Але не варта бедаваць нават у тым выпадку, калі ў вашы планы падарожжа практычна на ўскрай свету не ўваходзіла. І ўсё таму, што мы зараз пакажам вам, як напраўду выглядаюць "тыя самыя месцы".

На самым пачатку "Брацтва пярсцёнка" мы бачым сцэну, у якой Сэм Гемджы важдаецца ў садзе каля ўласнага дома з жоўтымі дзвярыма ў Шырэ.

Вось так выглядае гэты самы дом, які напраўду знаходзіцца ў Матамаце ў Новай Зэландыі.

Sams place #thehobbit #newzealand #travel @thehobbitmovie #lotr

Фото опубликовано David Copeland (@daithicopes)

Hobbiton Movie Set , New Zealand .

Фото опубликовано 陈燕平 (@cypcyp333)

Зрэшты самы знакаміты дом у Шырэ ўсё адно належыць Більбу і Фроду Бэгінсам.

І вы таксама можаце яго наведаць.

Welcome to the Shire.

Фото опубликовано Nadav Fink (@nadavfink)

Went to visit the #shire #hobbiton #middleearth

Фото опубликовано James Seneviratne (@jamesjoel)

Гэтыя важкія каменныя скалы выконвалі ў Міжзем'і ролю Сцяжыны Смерці.

Але напраўду гэта вяршыні Путангіруа, якім паводле прыблізных падлікаў не менш за сем тысяч гадоў.

Today we sought the Paths of the Dead #LOTR #ReturnOfTheKing #ThePigTales

Фото опубликовано John Moore Valentine (@moorev)

А вось так выглядаў Эдорас, сталіца Рохана і дом караля Тэадэна ды ягоных людзей.

На жаль, самі гарадскія пабудовы былі дэмантаваныя пасля заканчэння здымак, але вы заўсёды можаце палюбавацца на гару Уваскрасенне (Кентэрбэры, Новая Зэландыя), на якой яны былі пабудаваныя.

#Edoras #lordoftherings #peopleofRohan #nz #newzealand #middleearth

Фото опубликовано Cyd Weeks (@cydlovesmike)

Фрода, Гендальф і ўсе астатнія сябры Брацтва пярсцёнка выходзілі з Рывендэла менавіта праз гэтую браму.

Дапраўды гэтая брама знаходзяцца ў парку Кайток у Велінгтоне.

"Evil things did not come into the secret valley of Rivendell." #lotr #rivendell #middleearth #NewZealand

Фото опубликовано Annie (@annapple93)

Парк наогул выкарыстоўваўся для "змяшчэння" у яго ўсяго Рывендэла.

Вядома, цяпер гэта збольшага проста прыгожае месца з прыроднымі сцежкамі, па якіх можна хадзіць і цешыцца наваколлем.

Fat hobbit made it.......#rivendell

Фото опубликовано Hannah James (@hj_shabba)

Reckless optimism. #swingbridge #wanderlust #outdoors #workandtravel #NewZealand

Фото опубликовано Annie (@annapple93)

У "Брацтва пярсцёнка" Арагорн вёў Фроду і астатніх хобітаў да вартавой вежы Амон Сул, больш вядомай як Вэзэртоп.

На жаль, дакладнае месца, якое выкарыстоўвалася для здымак Вэзэртопа, знаходзіцца на прыватнай зямлі, але аналагічныя структуры можна знайсці і ў іншых месцах. Напрыклад, непадалёк ад Порта Вайката.

Ride through to Limestone Downs Station.

Фото опубликовано Wicked Wanderings (@wickdw)

Падчас свайго падарожжа па Міжзем'і Брацтва пярсцёнка плыло па рацэ Андуін і пабачыла Вароты Арганата.

Не гледзячы на тое, што статуі для фільма былі намаляваныя на кампутары, рака Кавару ў Атазе вабіць прыхільнікаў Толкіена і дагэтуль.

Such perfect and clear colors, all natural💯✔

Фото опубликовано K!mmy🌏✈👣 (@kimmey45)

Фрода мусіў аднесці пярсцёнак у Мардор і кінуць у жарало Арадруіна.

У фільме ролю Арадруіна сыграў стратавулкан Нгаўрухоэ, размешчаны ў вулканічным комплексе Тангарыра. І не бойцеся, ён не выбухаў з 1975 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках