3 траўня 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі БХД

1
Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі БХД

Вярхоўны суд 14 кастрычніка адмовіў у задавальненні скаргі аргкамітэта для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" на адмову Мінюста зарэгістраваць партыю.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БХД.

БХД у судзе прадстаўлялі сустаршыня Віталь Рымашэўскі і каардынатар у Менску Вольга Кавалькова.

"Адмова ў рэгістрацыі цалкам незаконная. Тое, што адбывалася ў судзе, ішло паводле зараней напісанага сцэнару. Суд адхіліў усе нашы хадайніцтвы аб выкліку сведак, у тым ліку тых, на якіх ціснулі мясцовыя органы ўлады і прымушалі адмовіцца ад подпісаў заснавальнікаў. Фактычна пастанова была падрыхтаваная яшчэ да пасяджэння", - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Паводле ягоных слоў, адмова ў задавальненні скаргі сведчыць, што ніякай лібералізацыі ў Беларусі няма. "Рэжым ужо жне першы плён "лібералізацыі". Працягваецца масавае парушэнне правоў грамадзян Беларусі на дадзеную Канстытуцыяй свабоду асацыяцый і стварэння палітычных партый. Мы будзем інфармаваць пра гэта міжнародную супольнасць. Таксама звяртаемся да грамадзян Беларусі з заклікам аб'ядноўвацца для абароны сваіх інтарэсаў. Сёння факты сведчаць аб тым, што ні суды, ні пракуратура, ні іншыя бутафорскія органы ўлады не працуюць на абарону простых людзей, але ў інтарэсах уладнай верхавіны. Ніякіх базавых элементаў дэмакратыі ў Беларусі не існуе", - падкрэсліў сустаршыня БХД.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках