3 траўня 2024, Пятніца, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына намагае рэформы Рады бяспекі ААН

1
Нямеччына намагае рэформы Рады бяспекі ААН

Права вета выракае арганізацыю на бяздзейнасць перад абліччам злачынстваў супраць чалавечнасці.

Нямеччына не мерыцца спыняць сваіх намаганняў для пераўтварэння Рады Бяспекі ААН. Выступаючы ў бундэстагу ў сераду, 14 кастрычніка, міністр замежных спраў краіны Франк-Вальтэр Штайнмаер (Frank-Walter Steinmeier) заявіў, што Рада Бяспекі ААН павінна ў большай ступені адпавядаць зменам у сучасным свеце. Асабліва гэта тычыцца права вета з боку пяці сталых чальцоў Рады бяспекі, якое дазваляе блакаваць усе важныя пастановы. "Проста немагчыма, каб гэты прывілей асуджаў усю арганізацыю на бяздзейнасць перад абліччам найвялікшых злачынстваў супраць чалавечнасці". Нямеччына разам з Індыяй, Бразіліяй і Японіяй цягам гадоў спрабуе атрымаць статус сталага чальца Рады бяспекі ААН, піша Deutsche Welle.

Кіраўнік МЗС Нямеччыны выступіў у абарону дзейнасці Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Паводле ягоных слоў, ААН ніколі не можа быць мацнейшай, чым гэта дазволяць яе чальцы. "Сёння ААН нам патрэбная больш, чым калі-небудзь", - падкрэсліў Штайнмаер. Ідэальнай, зазначыў ён, ААН не будзе ніколі. "Таму больш актыўнымі павінны быць нашы намаганні для яе ўдасканалення", - заявіў кіраўнік нямецкай дыпламатыі.

Нямеччына штогод уносіць у бюджэт ААН 168 мільёнаў еўраў, з'яўляючыся трэцім платнікам паводле сумы. Акрамя таго яна выплачвае 262 млн еўраў штогод на правядзенне міратворчых місій.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках