3 траўня 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што ў Менску даражэе больш за ўсё

4
Што ў Менску даражэе больш за ўсё

Алей - на 13,7%, садавіна - на 13,2%, гародніна - на 10,3%, паслугі водазабеспячэння - на 40,5%.

Паводле звестак галоўнай статыстычнай управы сталіцы, у верасні 2015 у Менску кошты харчовых тавараў выраслі на 2% у параўнанні са жніўнем і на 7,2% у параўнанні з пачаткам года, піша БелаПАН.

Больш за ўсё падаражэлі: алей - на 13,7%, садавіна - на 13,2%, гародніна - на 10,3%, каўбасныя вырабы і вяндліна - на 3,9%, кандытарскія вырабы - на 3%, яйкі - на 2%.

Знізіўся кошт бульбы - на 15,1%, цукру - на 0,6%, мукі пшанічнай - на 0,1%, хлеба і хлебабулачных вырабаў - на 0,05%.

Кошты нехарчовых тавараў у верасні ў параўнанні са жніўнем выраслі на 2,2%, з пачаткам года - на 13,1%. Больш за ўсё за месяц падаражэў: абутак - на 4,8%, сінтэтычныя мыйныя сродкі - на 3,8%, дываны і дывановыя вырабы - на 3,6%, парфумерна-касметычныя вырабы - на 3,2%, адзенне - на 2,9%.

Знізіліся на 1,2% кошт ровараў і матацыклаў.

Платныя паслугі насельніцтву ў верасні ў параўнанні са жніўнем падаражэлі на 1,7%, з пачаткам года - на 14%. Больш за ўсё вырасла плата за паслугі водазабеспячэння - на 40,5%, на паслугі чыгуначнага пасажырскага транспарту ў міжнародных злучэннях - на 2,9%, вышэйшай адукацыі - на 2,6%, тэатраў - на 2%.

Квіткі на самалёты сталі таннейшымі на 0,7%. Паслугі дашкольных устаноў патаннелі на 8,1%, канцэртных арганізацый - на 1,3%, санаторна-аздараўленчыя - на 4,8%, турыстычныя - на 2,7%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках